Жывыя галасы літаратуры: сустрэча з пісьменнікам Міхасём Болсунам
Для вучняў гімназіі №10 сапраўдным падарункам стала сустрэча ў бібліятэцы з пісьменнікам і журналістам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Міхайлавічам Болсуном.
Госць падзяліўся з вучнямі гімназіі не толькі асабістай біяграфіяй і гісторыямі пра тое, кім яму давялося папрацаваць у жыцці, але і каштоўнымі ўспамінамі пра сустрэчы са славутымі беларускімі аўтарамі, у тым ліку з Іванам Шамякіным. Гэтыя аповеды сталі жывым мосцікам паміж пакаленнямі і дапамаглі навучэнцам лепш зразумець гісторыю беларускай літаратуры.
Дзякуем Міхасю Міхайлавічу за цёплую размову і неацэнны ўклад у выхаванне маладога пакалення!