З 14 па 21 лютага ў гімназіі №10 прайшоў Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.
На працягу тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі шэраг адкрытых урокаў, на якіх вучні змаглі глыбей пазнаёміцца з багаццем і мілагучнасцю роднага слова.
Акрамя таго, для вучняў былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы:
· Віктарыны і гульні, якія дазволілі пашырыць веды па беларускай мове ў займальнай форме.
· Квэсты, падчас якіх вучні пагрузіліся ў атмасферу беларускай гісторыі і культуры.
· Конкурс малюнкаў, дзе дзеці праз творчасць змаглі перадаць любоў да роднай зямлі.
· «Гастрафест» — сапраўднае свята беларускай кухні, дзе вучні пазнаёміліся з традыцыйнымі стравамі і пачастунак.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе выхаванню патрыятызму, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і выхаванню любові да роднай мовы як асновы культуры нашага народа.